ГІМН ДОБРАЙ ЖОНЦЫ Гэты фільм не толькі гімн нармальнасці, але і гімн добрай жонцы. Жонка галоўнага героя, Мэры Хэч, маючы вышэйшую адукацыю (у адрозненне ад свайго мужа,) і перспектывы працаваць у Нью-Ёрку, вяртаецца ў маленькі гарадок, гадуе дзяцей, займаецца гаспадаркай і... ратуе жыцці людзей. Менавіта дзякуючы таму тылу, які стварыла Мэры, Джордж змог выцягваць людзей з баракаў Потэра і падырыць цудоўнае жыццё мноствам сямей. Як і бацька Джорджа, Мэры разумее прынцып "з сабой забярэш толькі тое, што аддаў" і жыве па ім. Здаецца, яна толькі фон для жыцця свайго мужа і дзяцей, але менавіта яна ратуе усіх у канцы фільма. Яна магла б справядліва пакрыўдзіцца, дадаць прэтэнзій да і без таго цяжкага становішча, паверыць плёткам, што Джордж звязаўся з іншай жанчынай, але ў Мэры ёсць нешта, што дае ёй сілы прайсці праз усе выпрабаванні і знайсці вырашэнне праблем: вера. Яна моліцца сама і вучыць гэтаму сваіх дзяцей, мы бачым гэта ў пачатку і канцы фільма. І дзякуючы гэтаму - хадацніцтву і дабраславенню жонкі - на нябёсах згадваюць пра Джорджа і дасылаюць анёла-ахоўніка. Жонкі маюць неверагодную сілу ці зруйнаваць мужа, ці дапамагчы яму ўзняцца на тую вышыню, куды Бог хоча яго паставіць. Ён не дойдзе туды адзін, але і яна не апынецца там без яго. #belweekend #velcom #kinakongby #кінаконг 22-25 снежня ў кінатэатрах «Масква» і velcom cinema пройдуць паказы легендарнай кінастужкі «Гэтае цудоўнае жыццё». Гэты фільм прызнаны самым натхняльным у гісторыі і ўваходзіць у спіс найлепшых паводле IMDb і КиноПоиск. Прыходзьце і запрашайце сяброў: afisha.tut.by/film/geta-cudounae-zhycce

Теги других блогов: вера легенда фільм кінатэатр паказ