Пакуль у мяне ёсць вольная хвілінка, я ўсё ж-такі адпішуся пра ўражанні ад аднаго фільма. У мінулую нядзелю ў мяне-такі атрымалась патрапіць на чарговыя "Беларускія ўікэнды" #belweekend ))) Нажаль, у мяне не атрымліваецца хадзіць на ўсі фільмы, агучаныя Кінаконгам https://vk.com/kinakongby, але кожнае наведванне - як свята! :) "Падынгтан", "Форэст Гамп", "Маленькі прынц", "Уолтэр Міцці", "Рыбка Поньё" і іншыя вядомыя фільмы на беларускай мове. Такую забітую залу ў кінатэтры я бачыла толькі на прэм'ерах Марвэла і Лукаса. Дзякуй Кінаконгу за іх працу! Дык вось, што наконт фільма. "Гэтае цудоўнае жыццё" я глядзела першы раз. Толькі перад самым пачаткам прачытала ў буклеце, што ".. вясёлы і кранальны сямейны фільм з’яўляецца абавязковым атрыбутам Раства ў ЗША. Амерыканцы пераглядаюць яго штогод.." і "...Гэты фільм прызнаны самым натхняльным у гісторыі і ўваходзіць у спіс найлепшых паводле IMDb і КиноПоиск..". Ну прызнана і прызнана. Сапраўды, я не чакала, што чорна-белая стужка 47-га году ТАК мяне захопіць! А наколькi у тэму гэты фільм мне давёуся мінавіта зараз! Я сядзела i плакала, бо, толькі што перажыла падобную сітуацыю сама.Не, мяне не чакала турма за страту грошаў )) Але, як і гг, адчула сябе цалкам бездапаможнай і "забітай". І так жа ж, як і ён, праз вялікую колькасць неабыякавых людзей, я адчула, наколькі мы неадзінокія ў гэтым свеце. Месяц таму у нас згарэў дом. Мы з мужам выратаваліся, але засталiся без грошау, без дакумантау, без рэчау. У адным халаце на дваiх. Узімку. Першыя два днi мы нiкому, акрамя бацькоу, нiчога не казалi, бо звыклiся дзялiцца з сябрамi толькi добрымi навiнамi. Потым зразумелi, што без дапамогi не абыйсцiся. I Ратмiр напiсау на сваёй старонцы пра нашае нашчасце. Мы прынцыпова не прасiлi грошаў, толькi дапамогi рукамi i самымi неабходнымi рэчамi. I, як і гг фільму, мы нават не уяулялi, што у нас СТОЛЬКI сябраў!!! У першыя выходныя да нас на хутар даехала каля 40 (!) чалавек! Працу, якая была не пад'ёмнай для нас дваiх - разабраць завалы, пабудаваць коням часовае жытло (стайня згарэла), штосьцi прыдумаць з нашым... - зрабiлi на працягу месяца. А яшчэ людзi сталi даваць нам грошы. Мы спачатку адмаўлялiся, але зразумелi, што i гэта таксама трэба прымаць. І зноў я праводжу параўнанне з гг фільма. Ратмiр, як і той, без пытанняу, зычыў грошы ўсiм, хто звяртауся. А цяпер так жа ж дапамаюць нам. У вынiку, у нас ёсць усі шанцы сустрэць новы год у нашым новым доме (у якi мы павiнны былi засялiццане не раней, як праз год)! :) І я ведаю, які фільм мы будзем глядзець у святочную ноч! ))) Я вельмі раю гэты фільм ўсім-усім-усім. Ён сапраўды адзін з самых цудоўных і натхняльных, што я глядзела! p.s. Дарэчы, паглядзець гэты фільм на беларускай мове можна тут: https://www.voka.tv/movies?languages=be

Теги других блогов: отзывы фильмы Беларускія ўікэнды