Сёння прачыталі новавыдадзеныя "Хто расце ў садзе" і "Хто расце ў парку". Адназначна раю! Вялікі памер, шрыфт большы, чым у большасці дзіцячых выданняў, зразумелыя, пяшчотныя малюнкі, адчуваецца, што рабіліся з любоўю. Кнігі адначасова і апавядаюць цікавую гісторыю з сэнсам, і даюць дакладныя веды пра расліны - такія сабе энцыклапедыі ў лёгкай форме. Згадваюцца не толькі звыклыя расліны, але і экзатычныя. Мне больш спадабалася "Хто расце ў садзе" (яна для больш дарослых, хіба, "Парк" папрасцей), але абедзьве кнігі будуць выдатным падарункам не толькі дзецям, але і бацькам: нарэшце я навучуся адрозніваць дрэвы. Асобна хачу пахваліць пераклад Наталлі Зенькі: не ведаю, ці складана было корпацца ў батанічнай беларускай тэрміналогіі, але чытаць прыемна і лёгка, хоць дзеля некаторых словаў давялося зазірнуць у слоўнік. Пры гэтым не занадта спрошчана, і не заскладана, разнастайная мова. Я знайшла толькі адзін мінус: наклад. Усяго 600 асобнікаў! Таму раю паспяшацца і прыдбаць сабе. Вельмі спадзяюся, што будзе магчымасць выдаць яшчэ раз і куды большым накладам.Такія б кнігі на занятках па біялогіі вывучаць, усе былі б біёлагамі і заолагамі)

Теги других блогов: дети книги ботаника