Прачытанне нядаўнавыдадзенай па-нашаму "Пыхі і перадузятасці" прымусіла вось пра што падумаць. Там асноўная тэма, як бы добра выйсці замуж. Што памянялася з таго часу? Мы сталі жаніцца збольшага па несусветна вялікім каханні (у кнізе асуджаюцца шлюбы па разліку); жыць адно з адным да шлюбу колькі хочацца, каб прыгледзецца да характару, дашлюбныя сэксуальныя стасункі ўхваляюцца (адна з асноўных трагедый кнігі, што сястра галоўнай гераіні збягае з афіцэрам бяз шлюбу); жанчыны маюць доступ да любой адукацы, самаразвіцця, прафесіі (у кнізе згадваецца, што жанчыны абмежаваныя ў адукацыі); дазволена разводзіцца з хоць якой прычыны; няма статусавых забабонаў; цнатлівасць абвешчана сацыяльнай прыдумкай; ёсць сродкі не зацяжарыць ці зрабіць аборт і ўсё гэта без аніякага асуджэння - проста мара для дзяўчат з эпохі, у якую пісалася кніга. Ці сталі ад гэтага шлюбы мацнейшыя, а сужонкі шчаслівейшчыя? Нядаўняя статыстыка пра 564 разводы на 1000 шлюбаў у Беларусіі выразна паказвае, што не. Мы ж нарэшце пераадолелі ўсё гэта рэлігійнае цемрашальства, дык дзе ж шчасце? Магчыма, мы на нешта забыліся. Напрыклад, вернасць, адказнасць, гатоўнасць ахвяраваць дзеля сям'і сваім "я", рашучасць змагацца за свой шлюб, павагу, нават здаровы розум пры выбары сужонка. Мой сябар з Індыі распавядаў, што ў іх распаўсюджаныя арганізаваныя вяселлі. Ягоныя бацькі пазнаёміліся на ўласным вяселлі. Жывуць душа ў душу невядома колькі год. І ён кажа, што таксама так хоча, бо яму падабаюцца, як жывуць яго бацькі, і ўпэўнены, што яны яго добра ведаюць, таму падбяруць правільную жонку, разгледзяць, што яму сапраўды трэба. Не кажу, што гэта ідэальны выбар для ўсіх. Але магчыма тое, над чым мы цяпер смяемся і што лічым абмежаваннямі, мае значна больш сэнсу, чым нам здаецца.

Теги других блогов: отношения семья брак