АБУРЭННЕ ПРА ПЕНСІЙНЫ УЗРОСТ Тут паралельна грукочуць агрэсіўна-асуджальная рэакцыя на шматдзетных бацькоў у сюжэце тут.бай, і жудаснае абурэнне наконт падвышэння пенсійнага ўзросту. Дарагія ненавіснікі шматдзетных сем'яў, паводле законаў эканомікі, матэматыкі і логікі, вы мусіце гэтым людзям дзякаваць, бо (пры ўмове, што застануцца пенсіі, як цяпер) іх дзеці будуць карміць ВАС. Хочаце раней сысці на пенсію і атрымліваць не грашы? Нарадзіце 3-4х дзяцей. Нават, калі пенсій не будзе і частка з іх з'едзе, не прападзеце. Рэальная сітуацыя: у Васі старыя мама, тата, свякроў. свёкр, бяздзетная старая цётка, бяздзетны дзядзька жонкі са сваёй жонкай. Жонка Васі 1 дзіцёнак у сям'і, у Васі сястра і брат, якія жывуць за мяжой. Палічым, колькіх людзей забяспечваюць пенсіяй Вася з жонкай? 7! То бок, 2ух яны самі, а яшчэ 5 - дзеці іх шматдзетных суседзяў. Гэта справядліва? Не. І значна большай ступені, чым тыя выплаты, якія нібыта з вашых кішэняў трацяцца на шматдзетных цяпер. На секунду, іх мужы плацяць падаткі, частка з якіх выплочваецца ў выглядзе пасобій. І пасобія спыняюцца пасля 3х год дзіцёнка, а падаткі - не. То бок гэтыя сумы непараўнальныя (падаткаў больш, калі што)). Далей, нават калі дзяржава дае ім кватэру, то што нелагічнага і несправядлівага ў тым, што яна больш падтрымлівае 3-4-5... сваіх будучых працаўнікоў, а не 1го? Людзі самі агітуюць, што трэба будаваць кар'еру, разлічваць на сябе, нараджаюць 1 дзіцё ці абіраюць чайлд-фры, а потым, калі дзяржава ласкава згаджаецца з іх ідэяй і дае ім магчымасць даўжэй рабіць кар'еру і рэалізавацца, яны незадаволеныя. Вядома, колькасць дзяцей - выбар вашай сям'і, але калі выбралі маладзетнасць, то не абурайцеся падвышэнню пенсійнага ўзросту і не кажыце, якая кепская дзяржава. P. S. З досведу маёй сям'і, 3х дзяцей у сям'і мала для бацькоў. Нават з фінансавага пункту гледжання, можа быць так, што 1 з 3 не будзе зарабляць шмат і дапамагаць бацькам, 2 з 3 з'едзе, 3 з 3 парве з сям'ёй, захоча сядзець на шыі, будзе гульцом у казіно, а бывае, што дзеці яшчэ і гінуць. Гэта не згадваючы пра ўвагу-дапамогу. Карацей, з дзецьмі цяжка, так, але як інвестыцыі - гэта вельмі добры варыянт)