У "Роні", якую мы рыхтуем да друку, ёсць адна фраза, якая шматкроць паўтараецца праз усю кнігу і якая актуальная для нас цяпер: у лесе, дзеля бяспекі, баяцца нельга. І маецца на ўвазе не проста адчайная адага, а вытрэніраваная рыса характару. Вось як бацькі настаўляюць дзяўчынку:
— Цяпер ты ведаеш, хто такія шэрыя гномы, — сказаў Маціс, калі яны сядзелі перад агнём і Роня адагравала змерзлыя ногі.
— Але ты не ведаеш, як іх перамагчы. Яны здалёк адчуваюць, што ты баішся, і робяцца небяспечныя.
— Так, — згадзілася Лавіса. — І не толькі шэрыя гномы. Таму ў лесе дзеля бяспекі трэба нічога не баяцца.
— Я запомню, — адказала Роня.
Маціс уздыхнуў і абняў дачку.
— Ты памятаеш, чаго яшчэ варта сцерагчыся?
Так, яна ўсё памятала і ў наступныя дні толькі і рабіла, што сцераглася небяспекі і практыкавалася не баяцца. Маціс казаў не зваліцца ў раку, таму Роня адважна скакала па слізкіх камянях там, дзе найбольш бурліла вада. Бо нельга ж сцерагчыся ракі, калі гуляеш у лесе. Гэта проста дурноцце. Асцерагацца ракі можна на вадаспадзе, і толькі там. Каб дабрацца да вадаспада, трэба было спусціцца да ракі па стромкай гары, на якой стаяў замак. Так Роня вучылася не баяцца яшчэ і гор. Спускацца першы раз было вельмі цяжка. Дзяўчынка так баялася, што заплюшчыла вочы. Але хутка рабілася ўсё смялейшай і неўзабаве ведала, дзе расколіна, каб паставіць нагу, і за што ўхапіцца, каб не паляцець уніз. «Як добра, — думала Роня, — што ў мяне ёсць такое цудоўнае месца, каб сцерагчыся вадаспада і вучыцца не баяцца!»
Так праляталі яе дні. Роня вучылася сцерагчыся і нічога не баяцца нават лепей, чым маглі ўявіць Маціс з Лавісай.
Падтрымаць выданне можна тут:
https://www.talaka.org/projects/3546/about